Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Свяцку знайшлі 200-гадовае віно

Падчас рэканструкцыі палацава-паркавага комплекса ў Свяцку будаўнікі выпадкова знайшлі бутэлькі з 200-гадовым віном. Іх аддалі на аналіз судовым экспертам і высветлілі яго склад і крэпасць.

Віно ў Свяцку знайшлі ў невялікім асобным будынку вінакурні. У зямлю было закапана 15 закаркаваных бутэлек. Увагу прыцягнула нетыповая для нашага часу форма і колер бутэлек. Яны былі аднолькавымі, толькі крыху адрозніваліся адзін ад аднаго вышынёй і дыяметрам.

Палацава-паркавы ансамбль Валовічаў у вёсцы Свяцк пабудаваны ў 1779 г. італьянскім архітэктарам Джузэпэ Сака. Гэта помнік архітэктуры пераходнага перыяду ад барока да класіцызму. Да 2005 г. там быў санаторый, пасля комплекс пуставаў. У 2009 г. яго перадалі санаторыю «Азёрны». У 2017 г. пачалася рэстаўрацыя. У 2023 комплекс адкрылі для турыстаў. У ім размясцілі гасцініцу, SPA-цэнтр, бровар і рэстаран. Пакуль працуе толькі рэстарацыя.

Вінакурня ў Свяцку
Будынак вінакурні, дзе знайшлі закапаныя ў зямлю старадаўнія бутэлькі. Фота: aif.by

Калі бутэлькі дасталі з зямлі, яны змянілі колер з сінявата-чорнага да карычнева-зялёнага з залацістым адлівам проста на вачах у будаўнікоў. Сасуды не адчынялі і перадалі ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці, піша «Аргументы і факты ў Беларусі».

Бутэлькі без маркіровак

Там высветлілі, што бутэлькі са Свяцка аналагічныя бутэлькам, якія выпускаліся ў Англіі з XVII стагоддзя. Яны маюць няправільную форму, бо вырабляліся шкловыдзімальнікамі ўручную. З гэтай жа прычыны на іх няма маркіровак і клеймаў. Раней вінаробы проста наклейвалі на бутэлькі этыкеткі, на якіх пісалі, што знаходзіцца ўнутры. Вонкаваму выгляду тары тады не надавалі вялікага значэння.

Аналізам бутэлек і віна заняліся ў камітэце судовых экспертыз
Аналізам бутэлек і віна заняліся ў камітэце судовых экспертыз. Фота: aif.by

У дне кожнай з бутэлек ёсць паглыбленне — «пунт». Яго рабілі для таго, каб пры транспартаванні ў гарызантальным становішчы рыльца адной бутэлькі ўпіралася ў дно наступнай, і такім чынам яны фіксаваліся. Таксама гэтае паглыбленне было свайго роду маркерам пры разліве віна па келіхах. Вакол яго збіраўся асадак. У XVII-XVIII стагоддзі шкловыдзімальнікі ўтрымлівалі нарыхтоўку бутэлькі загваздкай. Яна ўпіралася ў дно — так майстар запраўляў лішняе шкло ўнутр бутэлькі, а паверхню дна рабіў роўнай.

Бутэлькі зроблены з празрыстага шкла з напластаваннямі белага, шэрага, бэжавага і карычневага колераў з адлівамі сіняга, зялёнага і ружовага. Пасля вымання з зямлі пад уздзеяннем святла і кіслароду іх колер змяніўся. На паверхні аказаўся налёт з дыяксіду крэмнію. Гэта асноўны кампанент кварцавага пяску, які мог утварыцца ў вільготнай ці кіслай глебе.

Хімічнае даследаванне паказала, што рыльцы бутэлек былі герметычна залітыя воскам. Гэта дапамагло захаваць рэчыва на працягу стагоддзяў.

Таямніцы 200-гадовага віна

І ўсё ж за доўгі час віно перастала быць віном у звыклым сэнсе. Унутры выявілі 650 мл напаўпразрыстай карычневай вадкасці з выразным пахам воцатнай кіслаты — прадукту закісання і акіслення этылавага спірту. Пры гэтым захаваліся ноткі ароматаўтваральных злучэнняў, характэрныя для вінаграднага віна. Піць яго ўжо нельга.

200-гадовае віно са Свяцка ўзялі на аналіз
Дзякуючы аналізу віно расклалі на кампаненты і высветлілі яго крэпасць. Фота: aif.by

Утрыманне воцатнай кіслаты ў невялікіх колькасцях у маладым віне ёсць нормай. З часам воцатныя бактэрыі размножваюцца і кіслаты і яе эфіраў становіцца больш. Праз гэта віно як бы скісае, і ў старых вінаў з’яўляецца воцатны пах і смак.

З дапамогай найноўшага аналітычнага абсталявання віно разабралі на кампаненты. У ім выявілі рэчывы, якія ўтвараюцца пры кантакце алкаголю і драўніны. Гэта значыць, да разліву па бутэльках яго выраблялі ці захоўвалі ў драўляных ёмістасцях. Цяпер моц віна складае 1,5% абаротаў.

З дакладнасцю да года ўзрост віна са Свяцку не вызначалі - сучасныя метады паказваюць стагоддзе. Сукупнасць усіх вядомых дадзеных паказвае, што яму каля 200 гадоў.

Вырабілі віно на месцы ці аднекуль прывезлі - пакуль не ясна.

Чытайце таксама: Лесвіцу XIX стагоддзя адлілі паводле ўзораў. Як ідуць працы на гродзенскім піўзаводзе