Як падрыхтаваць ровар да новага сезона: тры парады ад майстра

Для многіх гродзенцаў веласезон ужо пачаўся, але ёсць і тыя, хто толькі збіраецца выцягваць свайго жалезнага каня на вуліцу. Разам з майстрам і веласіпедным трэнерам Яўгенам Івановым мы раскажам, як аматару правільна падрыхтаваць свой двухколавы транспарт да новага сезона.

Яўген Іваноў распавядае, як падрыхтаваць ровар у хатніх умовах і без удзелу спецыялістаў.

1. Вывезці веласіпед на вуліцу і памыць

У першую чаргу трэба дастаць ровар з падвала або гаража, калі ён там захоўваўся зімой. Напампаваць колы і памыць яго. Дома можна гэта зрабіць з дапамогай старых зубных шчотак або якіх-небудзь ёршыкаў. Калі ў хатніх умовах гэта не атрымліваецца зрабіць, то добры варыянт — адвезці ровар на бескантактную мыйку. Сёння ў Гродне гэта добры варыянт для мыцця двухколавага транспарту. Там нават ёсць спецыяльная стояка для ровараў. Важна вычысціць ровар ад пылу і бруду.

2. Змазать ланцуг

Ні ў якім разе нельга змазваць ланцуг на пясок. Менавіта таму перад змазкай ровар і ланцуг павінны быць чыстымі. Змазваць можна веласіпеднай змазкай з тэфлонавым пакрыццём, якая прадухіляе наліпанне пылу на ланцуг. Калі акуратна, то можна і маторным маслам прамазаць. Рабіць гэта трэба вельмі акуратна. Нельга, каб ланцуг купаўся ў алеі, ён павінна быць злёгку змазаны. Усе лішкі павінны быць выцерты.

Звычайнаму аматару складана вызначыць, ці варта замяняць ланцуг. З гэтай нагоды можна звярнуцца ў веламайстэрню, дзе майстар ацэніць яго знос. Ланцуг трэба мяняць своечасова, каб не псаваліся іншыя часткі ровара.

3. Праверыць тармазы

Важна праверыць зношанасць калодак, у якім яны знаходзяцца стане. У іх ёсць індыкатар зносу — да пэўнага моманту можна ездзіць. Далей яны пагаршаюць працу ровара. Дыскавыя тармазы праверыць лепш за ўсё ў майстэрні. Спецыялісту лягчэй убачыць знос.

Гэта тры галоўныя пункты, якія, на думку Яўгена, можа выканаць аматар у хатніх умовах. Усю астатнюю дыягностыку ровара лепш падаць адмыслоўцу. У многіх веламайстэрнях горада дзейнічае бясплатная дыягностыка двухколавага транспарту.


Яўген Іваноў працуе ў велакраме Bike Pro. Там не толькі прадаюць ровары і запчасткі, але і збіраюць двухколавы транспарт. Сёння гэта адзіная ў горадзе крама, дзе можна купіць як новыя, так і б/к ровары.

Журналіст Hrodna.life Руслан Кулевіч рамантуе свой ровар у майстэрні ў Яўгена.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024