Першыя гіпермаркеты, рэканструкцыя Савецкай, новы стадыён і барацьба з азеляненнем: як забудоўваўся Гродна

Менш чым за 20 гадоў плошча Гродна павялічылася прыблізна ўдвая. Горад стаў трэцім па велічыні ў Беларусі. Hrodna.life ужо паказаў, як забудоўваўся і змяняўся з 2003 года левы бераг Нёмана. У другой частцы паглядзім, як змянілася Дзевятоўка, якім быў цэнтр 15 гадоў таму, як з’яўляліся першыя гіперы і наколькі выраслі могілкі Аульс.

Мабыць самай значнай і запамінальнай падзеяй апошніх 15 гадоў стала рэканструкцыя Савецкай плошчы. У 2003 на плошчы быў сквер і кальцо насупраць палацу Тэкстыльшчыкаў.

На здымках сярэдзіны лета 2005 года можна ўбачыць пачатак рэканструкцыі: высякаюць парк, капаюць падземны пераход.

Сёння Савецкая выглядае так.

Рэканструкцыя плошчы была не адзінай заўважнай змянай у цэнтральнай частцы горада.

Некалькі гадоў раней пачалася рэканструкцыя стадыёна «Чырвоны сцяг», сёння ЦСК «Нёман».

На свежых здымках стадыёна і наваколля таксама можна недалічыцца некаторых драўляных дамоў па вуліцы Горкага. Іх знеслі летам 2006 года.

Дзевятоўка

Мікрараёнам, які найбольш актыўна забудоўваецца на правым беразе Нёмана, была і застаецца Дзевятоўка.

У 2003 гэты раён выглядаў так.

У пачатку 2000-х у гэтым мікрараёне за вёскай з аднайменнай назвай усяго з дзясятак дамоў. На здымках са спадарожніка, зробленых праз два гады, шматпавярховак ужо значна больш.

Вясной 2014 працягваюць забудоўваць новыя кварталы, паралельна ўшчыльняючы ўжо існуючыя. Таксама на гэтым фота бачна будаўніцтва вуліцы Курчатава: яшчэ трохі і два яе фрагменты злучацца.

На фота з лета 2019 ад вёскі Дзевятоўка ўжо амаль нічога не засталося. Раён працягваюць ушчыльняць, а першыя дамы ў новым мікрараёне Грандзічы ўжо пабудаваныя.

Адчуйце розніцу.

Ад вёскі да новага мікрараёна

Грандзічы — не адзіны новы мікрараён, які за гэты час з’явіўся на правым беразе.

На здымках 2003 года можна ўбачыць палі і сяло Забалаць.

На фота зробленых праз 10 гадоў ужо бачныя першыя дамы новага раёна прыватнай забудовы.

А так Забалаць выглядала летам 2019.

Яшчэ адзін раён індывідуальнай забудовы — Зарыца — за гэтыя гады значна пашырыў свае межы.

Гіпер-бум

Да 2008 года ў Гродне не было ніводнага гіпермаркета.

Месца, дзе зараз знаходзіцца «Карона» на Касманаўтаў (былы «АЛМІ») і будаўнічы гіпермаркет «Мацярык», у 2003 выглядала так.

На здымках 2005 года тут ужо ёсць дарога, пабудаваны будынак першага гіпера. Многія ўспомняць, што будаўніцтва было замарожанае.

На фота 2014 года «АЛМІ» працуе. З’явілася кальцо, месца для развароту, дарога стала шырэй. На месцы, дзе неўзабаве пачнецца ўзвядзенне «Мацярыка», расце трава.

Па фота з кастрычніка 2015 года можна зразумець, дзе будзе знаходзіцца будаўнічы гіпермаркет.

А так гэты ўчастак выглядаў летам гэтага года.

Трэнд пяцілеткі

У апошнія гады ў горадзе можна заўважыць тэндэнцыю: на месцы расфармаваных вайсковых частак з’яўляюцца жылыя мікрараёны.

Наваколлі вуліцы Пралетарскай у 2003 годзе выглядалі так.

Нават праз 10 гадоў, летам 2013, тут па вялікім рахунку нічога не змянілася.

А вось на фота, зробленых спадарожнікам у студзені 2015, можна ўбачыць два новыя шматпавярховікі.

Улетку 2019 усё выглядае зусім інакш.

Савецкі саюз і гонка ўзбраенняў пакінулі нам велізарную спадчыну ў выглядзе вайсковых частак. Літаральна ў 10 хвілінах хады ад вайсковай часткі паміж вуліцамі Захарава і Пралетарскай знаходзілася наступная. Мяркуючы па здымках, займала яна яшчэ большую плошчу. Будаўніцтва на гэтым месцы пачалося літаральна ў мінулым годзе. Цяпер тут ужо ўзведзена некалькі дамоў.

Гэты раён у цэнтры па фота 2003 года пазнаць складана. Так выглядала месца, дзе зараз размешчаны гіпермаркет «Еўраопт» на Ціміразева, гродзенскі заапарк і частка ВКМ.

На месцы «Еўраопта» — платная аўтамабільная паркоўка і аўтакоміс.

Па фота дзесяцігадовай даўнасці відаць, як паркоўка і аўтакоміс пустуюць, будынак бізнес-цэнтра «Аўгустоўскі» ўжо стаіць. Ідзе рэканструкцыя заапарка.

У сакавіку 2012 года «Еўраопт» ужо працуе, рэканструкцыя заапарка набліжаецца да завяршэння, а будаўніцтва ўнутранай кальцавой толькі пачынаецца.

Цяпер гэты ўчастак выглядае так.

Колькасць зеляніны за гэты час істотна зменшылася.

Вуліца Дубко ў 2003 годзе выглядала так.

На здымках лета 2007 года скрозь аблокі можна ўбачыць пачатак будаўніцтва новай вуліцы.

На фота 2013 года відаць як будуюць ГЦ OldCity.

Цяпер гэты ўчастак выглядае так.

Вырас не толькі горад

За 17 гадоў вырас не толькі сам Гродна, але і гарадскія могілкі «Аульс».

А першае маштабнае будаўніцтва дарог і развязак у Гродне было задоўга да з’яўлення ВКМ.

Пралятаючы над нашым горадам вясной 2003 года, спадарожнік зняў, як ідзе будаўніцтва транспартнай развязкі каля аўтавакзала.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024