Прамысловыя будынкі Гродна незваротна страчваюцца, хаця могуць лёгка стаць моднымі клубамі, элітнымі кватэрамі або прасторнымі офісамі. Адзін з такіх будынкаў, які знік яшчэ ў 1970-х — тартар «Лес».

Калі нехта з гарадзенцаў забіраецца ў Заходнюю Еўропу ці хаця б суседнюю Польшчу, то нярэдка бачыць там старыя прамысловыя будынкі - вельмі прыгожыя з выгляду, ды яшчэ і прыстасаваныя пад сучасныя патрэбы.

Ранейшыя фабрыкі, склады і карабельныя докі цяпер пераўтвараюцца ў модныя галерэі, гандлёвыя плошчы, офісы ды нават элітныя кватэры. Нямала такога кшталту будынкаў меў некалі і наш горад, але і ў савецкі час і цягам апошняга дзесяцігоддзя большасць старых прамысловых аб’ектаў Гродна мы ўжо страцілі, а тыя, што яшчэ стаяць (піўзавод, станіславоўская кафлярня) — таксама знаходзяцца ў небяспецы.

Аднак адным з самых прыгожых прамысловых аб’ектаў старой Гародні быў наднёманскі тартак (лесапілка) «Лес», узведзены насупраць Новага Замку ў самым канцы ХІХ стагоддзя.

Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна
Малюнак Напалеона Орды 1867 года. На пярэднім плане невялікі белы будынак каля азярца. Гэта старадаўні кармеліцкі вадзяны млын. Менавіта з яго спачатку паўстане вадзяная лесапілка, а пасля тартак з паравым рухавіком.
Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна
Тартак «Лес» ва ўсёй сваёй прыгажосці. Жоўты цагляны будынак зусім не псаваў наберажную Нёмана пад францішканскім касцёлам. Гэта было важнае прадпрыемства, на якім працавала больш за сто чалавек.
Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна
Так выглядаў тартак з гары Старога Замка. 1930-я гг. Будынак нават крыху нагадвае крыжацкі замак, які быццам быў пабудаваны насупраць Старога Замка ў канцы XIV стагоддзя.
Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна
Гродзенская яўрэйская моладзь на беразе Нёмана. У іх за спіною тартак «Лес». Бачныя канструкцыі, па якіх бярвенні зацягваліся з вады ўсярэдзіну будынка і там апрацоўваліся.
Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна
У 1942−1943 гг. частка тартака трапіла на карціны малавядомага гродзенскага мастака Юзафа Маркевіча.
Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна
Недзе ў пачатку 1960-х гг. тартак, які да таго часу атрымаў назву лесазавод № 7, вельмі моцна перабудавалі, знішчыўшы ягоны прыгожы дах і прыдаўшы яму выгляд звычайнай непрыгожай савецкай індустрыяльнай будыніны. Фота 1964 года.
Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна
У такім выглядзе ён прастаяў да 1970 года, калі згарэў падчас пажара.
Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна
У 1977 годзе на месцы былога тартака пасадзілі парк, які цяпер моцна вырас.
Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна
У 1979 годзе было прынята рашэнне давесці да ладу і наберажную. Яе выклалі спецыяльнымі бетоннымі канструкцыямі, забрукавалі і задзернавалі зверху.
Забытыя будынкі Гродна. Тартак “Лес”, які нагадваў замак ды знік бясследна
Да 1985 года пра былы тартак нагадваў толькі двухпавярховы будынак упраўлення прадпрыемства, які яшчэ стаяў. У другой палове 1980-х зруйнавалі і яго.