З 11 сакавіка да мікрараёна Ласосна-4 пачаў хадзіць аўтобус № 43, паведамляе сайт Гродзенскага аўтобуснага парку. Раней дабрацца ў гэты раёна горада можна было толькі на ўласным аўтамабілі, таксі, альбо пешшу ад канцавых прыпынкаў грамадскага транспарту.

Аўтобус № 43 будзе курсіраваць па маршруце «Фолюш» — «Ласосна-4» па будніх днях 3 разы на дзень да 31 сакавіка.

Ад 1 красавіка яго заменіць маршрут № 4.

«Нам маршрут патрэбны зранку, каб сын мог сам да школы дабірацца. Не заўсёды машына на хаду, таму аўтобус ратуе. Школа знаходзіцца на праспекце Янкі Купалы. Нязручна, што аўтобус ідзе толькі да Фолюша. Чакаем чацвёрты маршрут з красавіка», — расказала Hrodna.life жыхарка раёна Дар’я Фядотава-Вановіч.

Чытай яшчэ: На дарозе танкі, транспарту няма, вуліцы без святла. Жыхары «элітнага» раёна Ласосна-4 папрасілі дапамогі ў Матолькі

Раён Ласосна-4 займае плошчу 13,3 гектары. Тут месцяцца блакаваныя дамы малапавярховай забудовы і каркасныя сядзібныя дамы. Зараз пабудавана каля 100 дамоў. Жыхары пачалі засяляць раён з 2016 года. У снежні 2020 года да Ласосна-4 правялі асфальтавую дарогу.

Да Ласосна-4 пусцілі гарадскі аўтобус. Раней да бліжэйшага прыпынку было два кіламетры
Квртал сядзібнай і блакаванай забудовы Ласосна-4. Фота з сайта Гроднажылбуд