Да 1 красавіка можна запісаць дзіця ў садок, дзе вучацца па-беларуску
Якія садкі ў Гродне найбольш запатрабаваныя бацькамі для навучання дзяцей па-беларуску?
Д/С №45 ”Вясёлка”
вул.Сухамбаева, 5, у раёне вул. Горкага
Тэл. 43-72-28 (загадчыца Кушнірук Людміла Іванаўна)
Па бацькоўскіх водгуках у інтэрнэце ў 2015 годзе ў рэйтынгу папулярнасці садок №45 займаў трэцяе месца ў горадзе.
Чатыры гады таму ў Ленінскім раёне ў дзяцячым садку №45 з мастацка-эстэтычнай скіраванасцю з ініцыятывы бацькоў была створана першая беларуская рознаўзроставая група. 11 з 15 дзетак у гэтым годзе пакідае садок для працягу навучання ў школе. Хто зойме ў гэтым годзе іх месцы, калі, па звестках аддзела адукацыі, заяў у беларускую групу садка №45 ад бацькоў пакуль не было?
Для кансультацыі па пытаннях стварэння беларускай групы ў садку вы можаце затэлефанаваць Наталлі Кісель (Гарадзенскі бацькоўскі камітэт беларускай групы: МТС 298891853, Velcom 293378574, email: [email protected])
У 2014-2015 навучальным годзе ў гэтым садку па ініцыятыве бацькоў была створана другая беларускамоўная група. Усяго на канец сакавіка 2016 у дзвюх рознаўзроставых беларускіх групах навучаецца 31 дзіця.
Пры стварэнні беларукіх груп неабходна тэлефанаваць у аддзел адукацыі Ленінскага раёна па тэл. 74-07-85 (вул. Савецкая, 14, каб 253, Рэкець Наталля Пятроўна і Чурак Наталля Аляксандраўна).
Для адкрыцця такой групы трэба сабраць да 15 жадаючых бацькоў. Зрабіць гэта пажадана да 1 красавіка. Аддзел дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна можа дапамагчы ў камплектацыі такой групы. Бацькі па Канстытуцыі маюць неад’емнае права выхоўваць сваіх дзяцей на беларускай мове. У папярэднія гады крэатыўныя бацькі дамагліся адкрыцця дзвюх беларускіх груп у д/с №45, перашкодаў у іх стварэнні не чынілі, наадварот – дапамагалі.
Дарэчы, у дзіцячым садку №45 у 2016 годзе ўсталююць сучасныя шклопакеты, уцепляць сцены, заменяць электраправодку і асвятленне, а на даху ўсталююць сонечны калектар. Каля 9 млрд рублёў будзе каштаваць увядзенне гэтай сістэмы энергаэфектыўнасці, якое адбудзецца ў межах праекта Праграмы развіцця ААН у Беларусі. Таксама рэканструююць кухню: усталююць сучаснае абсталяванне – пліты, халадзільнікі, параканвектамат. Бацькам і дзецям давядзецца часова мець незручнасці па навучанні. Працы павінны скончыцца да 31 жніўня 2016 года.
Садок стаў дэманстратыўнай пляцоўкай для інавацыйных тэхналогій у выніку тэндара. У межах пілотнага праекта пакажуць, што можна павысіць энергаэфектыўнасць нават старога будынка (садок быў узведзены ў 1970 годзе, яму 45 гадоў).
Тэл. сектара дашкольнай адукацыі Ленінскага раёна 74-07-85 (Рэкець Наталля Пятроўна)
Тэл. галоўных спецыялістаў аддзела адукацыі гарвыканкама 72-04-02, 72-04-83
Тэл. начальніка аддзела адукацыі гарвыканкама 72-05-58 (Ламека Сяргей Васільевіч)
Д/С №54
(вул.Урублеўскага,74)
Тэл. загадчыцы 48-30-46 (Янулевіч Святлана Сяргееўна)
Гэты садок па справаздачах аддзела адукацыі лічыцца беларускім. Там шэсць беларускіх групаў, якія працуюць па грамадзянска-патрыятычным выхаванні дашкольнікаў. Чатыры групы з праблемамі вымаўлення. Бацькі і выхавацелі кажуць, што там вучаць і беларускія словы.
Выхавацелі і нянечкі пастаянна па-беларуску з дзецьмі не размаўляюць. Групы аднаўзроставыя. Загадчыца садка добра валодае беларускай мовай.
Калі вы сапраўды хочаце, каб вашыя дзеткі праз 10-15 гадоў (садок-школа) ведалі нароўні з рускай і беларускую мову – вы маеце рэальную магчымасць гэта зрабіць, напісаўшы заяву ў беларускую групу д/с№45, ці №54.
Рабіце так, як патрабуе ваша душа і сэрца. Мы ўсе розныя, таму і ўнікальныя!
Самае галоўнае – пачынаць трэба з сябе, а не чакаць пакуль сусед гэты крок зробіць першым.
Тэлефоны Гарадзенскай абласной арганізацыі ТБМ:
Velcom 943-58-09 (Крой Аляксандр Ільіч)
МТС 285-93-07 ( Буднік Іван Фёдаравіч)
Email: [email protected]