У Гродне пачынаюцца сходы для бацькоў будучых першакласнікаў. У якіх школах можна вучыцца па-беларуску?
З 19 красавіка па канец траўня ў школах адбудуцца бацькоўскія сходы для будучых першакласнікаў. Большасць бацькоў ужо вызначыліся з мовай выкладання для свайго дзіцяці. Іншых мы запрашаем пісаць заявы ў беларускія класы!