Кроў гарадзенцаў не спатрэбілася
Як паведаміў “Твайму стылю” дырэктар станцыі Канстанцін Маслакоў, патрэбы ў крыві гарадзенскіх донараў не было.
Па-першае, з станцыі ў сталіцу былі адпраўлены альбумін (асноўны бялок плазмы крыві) і 20 літраў эрытрацытаў.
Па-другое, донарам можа стаць не кожны. Трэба мець вагу не менш за 55 кілаграм, а таксама даведку пра стан здароўя (выпіска пра перанесеныя захворванні за апошнія шэсць месяцаў, флюраграфію, а для жанчын яшчэ і агляд гінеколага).
Атрымаць хутка такую даведку не проста. На агляд да любога лекара неабходна папярэдне запісацца.
У донарскай крыві не павінна быць слядоў вірусаў, алкаголю, лекаў, іншых фактараў, што могуць пашкодзіць здароўю чалавека.
У нашай краіне пераліванне неабследаваннай крыві забаронена.
У выніку выбуху ў мінскім метро загінулі 13 чалавек, каля 200 чалавек было паранена.