Фільм Курэйчыка парэжуць?

«Фільм гатовы, але ўвесь відэашэраг належыць ААН, мы не маем на яго ніякіх правоў. — кажа рэжыср карціны, драматург Курэйчык. — Мы не можам паказаць яго нідзе.

Магчыма, гэта звязана з тым, што фільм выйшаў няпросты. Ён не зусім падыходзіць для дзяржаўных каналаў.

Я думаю, што праваўладальнікі хацелі «пракаціць» фільм па дзяржаўных каналах, але там ёсць людзі, якіх па БТ не паказваюць — «Ляпісы», Вайцюшкевіч ды іншыя.

 

Мы адпачатку дамаўляліся на поўную свабоду творчасці.

Мы хацелі зняць першае за дзесяць год беларускае незалежнае кіно, кожная старонка сцэнарыя пры гэтым узгаднялася.

Магчыма, ім не спадабаўся вынік. Я думаю, што рашэнне закансервіраваць фільм прыняў нейкі адзіны чыноўнік, а не ўсё прадстаўніцтва ААН», — кажа рэжысёр.

 

 

Творчая група згодная на кампапраміс — хай па БТ пакажуць «парэзаную» версію фільма, дзе не будзе «непажаданых асобаў», адзінае, каб дазволілі паказваць поўную версію на кінафестывалях, бо, як упэўнівае, Курэйчык, «Вышэй за неба» можа добра прадставіць беларускі кінематограф:

 

«У нас там жорсткі фільм, ніякай палітыкі, але ўздымаюцца іншыя праблемы: правы чалавека, заробкі.

Хай нам дазволяць паказваць гэты фільм не на шырокую аўдыторыю, ці на кінафестывалях.

Гэта не пытанне грошай — фільм дабрачынны, і за ягоны пракат мы не атрымаем нічога: ніякай камерцыі. Аднак мы абяцалі якаснае кіно, мы яго зрабілі і хочам прадэманстраваць. Вось і ўсё”.

 

Фільм яшчэ не гатовы. — патлумачыла «НН» кардынатар праекта ад ПРААН Марыя Маліноўская. —Цяпер мы працуем над чыставым мантажом, агучкай і гэтак далей.

Ідзе праца над другой серыяй, усяго серый восем. Трэба каб вынік адпавядаў заяўленаму ў праекце.

Прыблізна праз месяц адбудзеццапрэс-паказпершай серыі, да таго мы яшчэ будзем паказваць гатовую серыюфокус-групе, каб яе ацаніла мэтавая аўдыторыя фільма і, магчыма, пасля гэтага дадамо пэўныя карэктывы.

Канешне, планавалася, што фільм выйдзе раней, аднак гэта вельмі складаны матэрыял, які патрабуе высокага ўзроўню.


Няма сэнсу падводзіць фільм пад нейкі фестывальны фармат, пакуль не будуць гатовыя ўсе заяўленыя восем серый. Я магу абсалютна дакладна сказаць, што да канца года праект будзе скончаны. Рэч у тым, што

сцэнар, які зацвердзілі мы адрозніваецца ад матэрыялу, які мы атрымалі.

Зараз два рэжысёр мантажу працую з фільмам. Мы хочам зрабіць якасны фільм, у тытрах усе будуць пазначаныя. Не разумеем, чым выклікана такая актыўнасць ад здымачнай групы. Ніякіх канфліктаў мы не хочам і не імкнемся да іх».


Нагадаем, у адной з галоўных роляў у фільме “Вышэй за неба” знялася гарадзенка Вераніка Барцэвіч.