Фільм Курэйчыка парэжуць?

Фільм «Вышэй за неба», пра які столькі пісалі і казалі цягам апошняга года, урэшце гатовы. Але, як кажуць аўтары, замоўцы фільма з Прадстаўніцтва ААН у Беларусі… не дазваляюць яго дэманастраваць.

Творчая група фільма стварыла спецыяльны ролік-зварот, у якім заклікае ўсіх падтрымаць фільм і дабіцца ягонага пракату.