Смеццевая рэвалюцыя ў Польшчы: карысныя змены прывялі да хаосу?

Чытачы “Твайго стылю” маглі ўжо чуць, што ў суседнім Беластоку актыўна абмяркоўваецца праблема сартавання смецця. Мясцовыя СМІ рэгулярна ўзгадваюць пра абуранасць гараджан сітуацыяй, што склалася вакол сартавання і вывазу смецця. “ТС” паспрабаваў разабрацца, у чым сэнс “смеццевай праблемы” беластачан.