Зміцер Дашкевіч вызвалены з гарадзенскай турмы!

Сёння каля 6.20 раніцы, адразу пасля пад’ёму ў турме, выйшаў на волю палітвязень Зміцер Дашкевіч. Яго вызвалення ля сцен гарадзенскай турмы ўсю ноч чакалі сябры, паплечнікі, журналісты ды жонка Наста.