“Не трэба блытаць святы абрад са звычайным гартаваннем арганізму”. На Юбілейным возеры святкавалі Хрышчэнне

19 студзеня, калі праваслаўныя вернікі адзначаюць Хрышчэнне, на возеры Юбілейным адбыліся масавыя вадохрышчанскія купанні. Іх арганізатарамі выступілі гарадзенскія “маржы” сумесна з абласным Таварыствам ратавання на водах і абласным падраздзяленнем МНС.