Алесь Залеўскі: У журналіста не павінна быць аўтарытэтаў – адказы трэба шукаць самому

Ток-шоў “Журналістыка ў эпоху інфармацыйных войнаў”апынулася самай гарачай часткай фестывалю “Твой стыль”. Градус дыскусіі павялічваўся з кожнай хвілінай. Усё дзякуючы вядучаму Алесю Залеўскаму і экспертам: Дзмітрыю Сурніну, Вользе Шастаковай, Аляксандру Баразенку і Аляксандру Класкоўскаму.