Прафесар Астроўскі: Яшчэ летась мяне прымушалі напісаць заяву за інтэрвію незалежнаму сайту

Доктар медыцынскіх навук, прафесар Гарадзенскага медуніверсітэта Алесь Астроўскі пасля 34 гадоў працы быў звольнены, нягледзячы на тое, што да пенсіі яму застаецца два з паловай гады. Паводле афіцыйнага тлумачэння, ён не прайшоў конкурс на замяшчэнне пасады прафесара. Астроўскі быў адзіным выкладчыкам у Гарадзенскім медуніверсітэце, які дагэтуль чытаў лекцыі па-беларуску.