Ласось з беларускай прапіскай. Апошні шанец караля

Адзінае месца ў Беларусі, дзе можна пабачыць ласося – рака Вілія і яе прытокі. Глыбока ўвосень ласось штогод вяртаецца з Балтыкі ў Беларусь на нераст – туды, дзе нарадзіўся сам і дзе павінен працягнуць свой род.