У Альшанцы асвяцілі зямлю і крыж пад новы касцёл

Біскуп Аляксандр Кашкевіч здзейсніў асвячэнне крыжа і зямлі пад будаўніцтва новага касцёла парафіі Святога Духа ў гродзенскім мікрараёне Альшанка (на скрыжаванні вуліц Багушэвіча і Караткевіча).