“Вясновы паланэз” гучыць у музеі Міхала Клеафаса Агінскага

Вось ужо другі важкі падарунак за апошнія паўгода робіць музею Міхала Клеафаса Агінскага вядомы мінскі фотамастак Віталь Раковіч. Гэта выстава мастацкіх фатаграфій пад назвай “Веснавы паланэз”. Папярэдняя выстава насіла назву “Зімовы паланэз”, а дзве наступныя, як ужо можна здагадацца, будуць прысвечаны наступным порам года. Дакладней кажучы, прыгажосці сядзібы ў розныя поры году.