Музычны тэатр “Рада” ў Гродне ўзначаліў былы супрацоўнік КДБ

Музычны тэатр “Рада” атрымаў новага дырэктара. Ім стаў Сяргей Севярын. Ягонае імя ўсплывала ў СМІ ў 2004 годзе. Тады КДБ праводзіў ператрус у кватэры кіраўніка Агульнанацыянальнага стачкаму прадпрымальнікаў Валерыя Леванеўскага, якога пазней асудзілі на два гады калоніі за распаўсюд друкаванай прадукцыі, якая нібыта абражала гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі. Сяргей Севярын быў адзіным функцыянерам, які паказаў сваё пасведчанне.