Асабісты досвед: як я пракаціўся ў сацыяльным таксі ў Пышкі

Апошнім часам шмат кажуць пра тое, як зрабіць інфраструктуру ў Беларусі зручнейшай для перасоўвання людзей з інваліднасцю. Але ж даступнасць – гэта не толькі адсутнасць “бар’ернага асяроддзя”, але і іншыя сацыяльныя паслугі для людзей з фізічнымі абмежаваннямі.