У сядзібе Агінскага на гадзінніку гучыць не паланэз “Развітанне з Радзімай”, а бой крамлёўскіх курантаў
На вежы параднага ўваходу ў адрэстаўраваную сядзібу палітыка, дыпламата і кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі ўсталяваны гадзіннік. Ён не прэтэндуе на поўную адпаведнасць страчанаму арыгіналу, больш за тое, кожная новая гадзіна на ім адлічваецца боем курантаў Спаскай вежы маскоўскага Крамля.