Чаму варта прачытаць кнігу Леаніда Лаўрэша “Паўстанчы дух”

Кожны народ мае ў сваёй гісторыі падзеі, якімі ён ганарыцца. На гэтых эпізодах мінулага выхоўваюцца новыя пакаленні. Яны ўключаны ў кантэкст дзяржаўнай ідэалогіі, на іх прыкладах фарміруецца гістарычная памяць народа. Няма сумневу, што падобнымі вызначальнымі момантамі айчыннай гісторыі ХІХ ст. былі нацыянальна-вызваленчыя паўстанні і, у першую чаргу, паўстанне 1863 года, піша Аляксандр Радзюк на nn.by.