І ўцячы лягчэй, і беспрацоўе не страшнае. Як жыць на памежжы

|

Адзін незнакаміты ашмянец, які надта ганарыўся сваім мястэчкам, любіў гаварыць: “У Ашмянах адна палова насельніцтва – кантрабандысты, а другая – мытнікі”. Потым яго, здаецца, пасадзілі, але не за гэтыя словы. Хаця нешта крамольнае ў іх, канешне, ёсць. Аб кантрабандзе, мытніках ды й увогуле адметнасцях “памежнага” менталітэту і ладу жыцця мы пагаварылі з пісьменнікам і эсэістам Віктарам Сазонавым.