Сляпы музыка з Гродна зачараваў сваім талентам Мінск
У мінскім храме ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраска прайшоў незвычайны канцэрт: невідушчы музыка з Гродна Валянцін Станкевіч скарыў прыхаджан храма сваім голасам. А яшчэ – вольным валоданнем італьянскай мовай і віртуознай грой на баяне. У марах хлопца – аб’яднаць намаганні ўсіх невідушчых спевакоў, каб для іх выдалі царкоўную кнігу са спевамі, якія выконваюцца падчас набажэнстваў, піша sobor.by.