Уроцлаў – месца спатканняў

| Без катэгорыі

Што гарадзенцы ведаюць пра польскі Ўроцлаў? Старэйшыя прыгадаюць, то гэта колішняя нямецкая цытадэль Брэслаў, якая была ўзятая ў 1945 годзе пазней за Берлін. Аматары беларускай гісторыі ды культуры могуць згадаць, што ў гэтым горадзе зараз выдаецца кніжная серыя з назвай «Гарадзенская бібліятэка». А хтосьці прыгадае, што да нядаўніх часоў Уроцлаў і Гродна былі гарадамі-партнёрамі…