Пяць гродзенскіх прадпрыемстваў пойдуць з малатка

Шэраг гродзенскіх адкрытых акцыянерных таварыстваў выставяць на аукцыён.

Палякі Беларусі едуць на сусветныя спартовыя гульні

Каманда спартоўцаў ад непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў на Беларусі адправіцца сёння з Гродна для ўдзелу ў XV Сусветных летніх “Паланійных гульнях” (Igryska Polonijne) ва Уроцлаў.

Амаль 90 праверак падаткавікамі – і Гродзеншчына папоўніла бюджэт

Бюджэт Гродзеншчыны даатрымаў каля 200 мільёнаў рублёў пасля праверкі падаткавікамі фізічных асобаў, чые выдаткі перавышаюць прыбытак.

У Інтэрнеце выкладзеныя трэкі з “Каложскага дабравесту”

На сайце Гродзенскай праваслаўнай епархіі выкладзеныя аўдыёфайлы запісаў музычных калектываў Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў “Каложскі дабравест”.

Кошты навучання будуць вядомыя да канца ўступнай кампаніі

Кошты на навучанне ў беларускіх вну будуць вядомыя 2 жніўня. Падаць дакументы на платную форму навучання можна будзе да 4 жніўня. У выніку зарыентавацца ў новых коштах і вызначыцца са спецыяльнасцю трэба будзе літаральна за некалькі дзён.

Аварыя з удзелам цягніка і КаМАЗа: затрыманы рух трох цягнікоў

Грузавік сутыкнуўся з таварным цягніком “Гродна-Баранавічы” на чыгуначным пераездзе ў Зэльвенскім раёне.

Гродзенскія студэнты змогуць павышаць адукацыю за мяжой

Гродзенскі купалаўскі ўніверсітэт будзе ўдзельнічаць у праграме акадэмічнай мабільнасці Эразмуса Мундуса. Студэнты, магістранты, аспіранты і выкладчыкі атрымаюць магчымасць удзельнічаць у конкурсе грантаў на навучанне і правядзенне навуковых даследаванняў у еўрапейскіх вну.

У далоні больш не пляскаць?

Ініцыятары “маўклівых акцый” прапануюць сабрацца ў сераду 27 ліпеня на рынку “Карона”. Пляскаць у далоні пры гэтым не рэкамендуецца. Што яшчэ новага ў фармаце?

Парушальнікаў гродзенская ДАІ пакажа ў твар

Сайт гродзенскай ДАІ увёў новы раздзел, дзе можна будзе паглядзець відэа з выпадкаў парушэнняў, зафіксаваных супрацоўнікамі гродзенскай ДАІ з дапамогай відэарэгістратараў. Ужо змешчаны першы ролік.

Экзатычныя партрэты ў Гродне

Адкрыццё фотавыставы “Партрэты з усяго свету” польскага фотамастака Гжэгожа Функе адбудзецца ў Гродне 29 ліпеня.