Гродзенскія фантаны будуць працаваць яшчэ месяц

Гарадскія фантаны закрыюць і закансервуюць на зімовы перыяд з пачаткам ацяпляльнага сезону.

Юбілей БАЖу

Сёння Беларуская асацыяцыя журналістаў святкуе 15-гадовы юбілей. Віншуем!

Сезон Гродзенскага лялечнага тэатра распачнецца інсталяцыяй

Чарговы тэатральны сезон Гродзенскага лялечнага тэатра распачнецца святам для дзяцей і вядомым мюзіклам “Кошкін дом” 19 верасня.

10 год турмы за кіраванне аўто ў нецвярозым стане

Вярхоўны суд Беларусі гатовы зрабіць пакаранне для п’яных кіроўцаў больш жорсткім.

Вяртанне забытай гісторыі Гродна

У чацвер 16 верасня адбудзецца сустрэча-прэзентацыя, прысвечаная габрэйскаму мінуламу Гродна.

Прэзідэнт у якасці каляднага падарунка

Выбары прэзідэнта Беларусі пройдуць 19 снежня 2010 года. Адпаведная пастанова прынята 14 верасня Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на пасяджэнні пазачарговай сесіі.

Гарадзенскія гісторыкі ўдзячныя Дзяржкантролю

Разныя дзверы ў будынку былога Кастрычніцкага РАУС па вул. Карбышава, 3 вярнулі назад пасля допісу гарадзенскіх гісторыкаў у пракуратуру і Дзяржкантроль.

Сіла інтэрнет-слова Анджэя Пачобута

Учора гродзенскага журналіста Анджэя Пачобута выклікалі ў аддзел па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Гродзенскага УУС пасля допісу ва ўласным ЖЖ.

Выстава берасцейскіх мастакоў у Гродна

Пазнаёміцца з сучасным выяўленчым мастацтвам Берасцейшчыны можна будзе заўтра на адкрыцці выставы “Зямля пад белымі крыламі”.

У Гродна з’явіліся ўлёткі ў падтрымку затрыманых менскіх актывістаў

У Гродна з’явіліся ўлёткі ў падтрымку затрыманых актывістаў, падазраваных у нападзе на расейскую амбасаду, з патрабаваннем выпусціць затрыманых.