Геранёнскі замак аднавілі з… паперы

Як дакладна выклядаў Геранёнскі замак на сённяшні момант не ведаюць нават спецыялісты, аднак гарадзенец Ігар Адасік (на здымку) стварыў копію замку, паменшаную ў параўнанні з сапраўднай у 500 разоў.

Верагодна, на мяжы, акрамя «чорных» спісаў, існуюць і «шэрыя»

4-га мая ў пункце пропуска «Беняконі» падчас дагляду пасажыраў аўтобуса «Вільня-Баранавічы» Сяргей Трафімчык (на здымку), кіраўнік Руху «За Свабоду» па Гродзеншчыне, выклікаў цікавасць беларускіх ахоўнікаў мяжы. Прэтэнзіяў да яго ніякіх не выказвалі, прычынаў пільнай увагі не называлі, але адразу накіравалі на ўзмоцнены дагляд.

Валанцёры адновяць царкву ў Мураванцы

Гарадзенскае таварыства аховы помнікаў «Яравіт» збірае группу валанцёраў з Мінску і Гродна на 9 альбо 12 траўня для паездкі ў Маламажэйкаўскую царкву, яна ж «Мураванка», на расчысткі паддашша і вежаў ад смецця.

Пяць заявак ад прадстаўнікоў АГП

Пяць прадстаўнікоў гарадзенскай арганізацыі Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі падалі заяўкі на правядзене ў горадзе пікетаў пад агульнай назвай «За справядлівыя выбары без Лукашэнкі». Кіраўнік гарадской арганізацыі партыі АГП Аляксандра Васілевіч каментуе гэтую акцыю.

Квест у Крыме: каманда гарадзенцаў – пятая

| Без катэгорыі

Два дні прадстаўнікі трох гарадзенскіх камандаў правялі ў Крыме, дзе 1-2 мая году праходзілі гульні пад агульнай назвай QRIM5:«Пятый Элемент».

Правакацыя супраць Анджэя Пачобута

Учора, 3 –га мая, у доме, дзе жыве журналіст Анджэй Пачобут, невядомыя расклеілі па падьездах улёткі з правакацыйнымі надпісамі.

Віншаванні гісторыку Ігару Трусаву

Гарадзенскі гісторык і рэстаўратар Ігар Трусаў святкуе сёння, 4-га траўня, свой дзень народзін. Яго першыя артыкулы па гісторыі гарадзенскіх вуліц з’явііліся ў гарадзенскай газеце «Біржа інфармацыі» і менавіта яны сталі асновай для кніжак, што былі выдадзеныя сп. Ігарам у мінулым годдзе і сталі асновай для выдадзенай нядаўна «Біяграфіі гарадзенскіх вуліц».

Дзе несвабоднае слова ў дзень свабоды прэсы?

3 мая, пачынаючы з 1992 года, у свеце адзначаецца Сусветны дзень свабоды прэсы. Ён быў ініцыяваны прадстаўнікамі незалежнага друку краін Афрыкі пры падтрымцы ЮНЭСКА. Штогод публікуюцца пасланні Генеральнага сакратара ААН з нагоды Сусветнага дня свабоды прэсы.

Дзве новыя кнігі «Гарадзенскай бібліятэкі»

Прэзентацыя кніг «Гродназнаўства» і «Біяграфія гарадзенскіх вуліц» сабрала каля 200 гарадзенцаў і ператварылася ў сапраўдную гістарычную спрэчку.

Выстава жалезных коней

У рамках 8-га байк-шоў «Хавайся ў Бульбу» гарадзенцаў чакалі некалькі падзеяў у горадзе: гэта партрэт байкера, падрыхтаваны гарадзенскім фатографам і байкерам Сяргеям Марозавым і выстава жалезных коней, што прадставілі жыхарам Гродна самі байкеры.