У Гродне затрыманы Валер Булгакаў (абноўлена)

Рэдактар часопіса «Arche» і аднайменнага выдавецтва быў затрыманы міліцыяй сёння каля 21.00. Яму пагражае штраф да 100 базавых велічыняў. Супрацоўнікі здзейснілі кантрольную закупку адразу пасля прэзентацыі кніжных навінак.