Беларусаў штрафуюць у Беластоку за тое, што яны пакідаюць дзяцей зачыненымі ў машынах

Некалькі падобных выпадкаў адзначыла беластоцкая паліцыя цягам гэтага месяца. Малыя дзеці заставаліся зачыненымі ў аўто пасярод паркоўкі, пакуль іх бацькі хадзілі па гандлёвых цэнтрах. У Польшчы за такое можна атрымаць штраф 500 злотых.

Цягнікі Гродна-Беласток будуць ездзіць да Малкіні і Элку

У летні перыяд, да канца жніўня, на цягніку, што ад’язджае з Гродна ў кірунку Кузніцы і Беластока, можна будзе дабрацца да мястэчка Малкіня і горада Элку. Час адпраўлення з Гродна ў кірунку Беластока і з Беластока ў кірунку Гродна пры гэтым не зменіцца.

Выйшаў працяг “Гарадзенскага палімпсеста”. Прэзентацыя 19 чэрвеня

Амаль 30 аўтараў з Беларусі, Польшчы і Літвы, і больш за 300 старонак пра гісторыю Гродна з ранняга сярэднявечча да ХХ стагоддзя – гэта змест новай супольнай працы “Гарадзенскі соцыум”, якая прыйшла на замену “Гарадзенскаму палімпсесту”. Прэзентацыя выдання пройдзе 19 чэрвеня ў 18.30.

У падтрымку гарадзенскага музыкі ладзяцца канцэрты ў Гродне, Мінску і Кракаве

Сябры гарадзенскага музыкі Арцёма Сярдзюка, якога большасць ведае, як гітарыста гурта Deathbringer, збіраюць грошу, каб дапамагчы яму ў змаганні з хваробай. Канцэрт у падтрымку Арцёма ўжо адбыўся ў Кракаве, 29 чэрвеня пройдзе ў Гродне, а 6 ліпеня – у Мінску.

“Grodno Jazz” ізноў збярэ ля Новага замку музыкаў з Гродна, Мінска і замежных гасцей

Двухдзённы фестываль “Grodno Jazz 2014” на адкрытай пляцоўцы ля Новага замку пройдзе ў выходныя 28-29 чэрвеня. Сярод выступоўцаў – зоркі беларускага джазу Apple Tea, палякі Piotr Baron Quintet ды іншыя.

На Савецкай усіх ахвотных будуць вучыць танчыць

Сучасныя танцы, такія як брэйк-данс, хіп-хоп ці джаз-фанк, а таксама народныя, сярэднявечныя, ірландскія, лаціна-амерыканскія ды ўсходнія танцы можна будзе пабачыць 14 чэрвеня на вуліцы і плошчы Савецкай. Цягам трох гадзін будуць праходзіць майстар-класы, паказальныя выступы калектываў і флэш-моб.

Гарадзенцы ствараюць каверы на “Радыё Свабода”: версіі да Пятра Клюева, Feel The Same і гурта “Здань” (аўдыё)

| Без катэгорыі

Легендарная песня гурта Ulis гучыць па-новаму ў межах праекта да 60-гадовага юбілею “Радыё Свабода”. Усяго створана 13 кавераў, з іх тры – музыкамі з Гродна.

Маленькая мабільная бібліятэка працуе ў Гродне. Самы папулярны Быкаў, за ім – Стурэйка

Плакаты ў выглядзе пакладзеных адна на адну кніг ужо больш за месяц вісяць у некалькіх месцах горада. З дапамогай QR-кода або кароткай пасылкі можна спампаваць сабе на мабільную прыладу адну з дзесяці кніг, напісаных гарадзенцамі або аўтарамі, чый лёс звязаны з Гродна.

Выйшаў новы Arche, у якім шмат цікавага па гарадзенскай тэматыцы

Новы нумар часопіса Arche (4/2014) мае назву “Архітэктурная спадчына: гісторыя разбурэнняў і рэканструкцый”. З такой тэмай у ім не маглі не з’явіцца тэксты, прысвечаныя Гародні і Гарадзеншчыне.

У доме Элізы Ажэшкі пройдзе вялікая двухдзённая гульнятэка для аматараў настолак

У дні Фестывалю нацыянальных культур, 7-8 чэрвеня, у доме-музеі Элізы Ажэшкі пройдзе буйное мерапрыемства для аматараў настольных гульняў. Наведнікаў будуць чакаць класічныя кітайскія Го і Маджонг, вядомая ўсім Мафія і мноства іншых, у тым ліку беларускіх, настольных гульняў.