Упершыню ў гісторыі фанацкага руху з’явіліся аформленыя тэксты гарадзенскай хакейнай падтрымкі

Аформленыя і выдадзеныя тэксты супорта хакейнага “Нёмана” за сезон 2013-2014 з’явіліся 1 красавіка. Іх можна было набыць на выездзе ў Мінск 2-3 красавіка, таксама яны будуць раздавацца перад гульнёй 5 красавіка ў Гродне.

Як жартуюць гарадзенскія СМІ 1 красавіка?

“Твой стыль” сабраў у адным месцы жарты, якімі спрабавалі падняць настрой чытачоў гарадзенскія сайты.

Заўтра ў Брыгіцкім касцёле пройдзе Крыжовы шлях з Данутай Бічэль

Твор паэткі “Крыжовы шлях Збаўцы нашага Езуса Хрыста” 2 красавіка упершыню прагучыць публічна. Ён стане тэкстам разважання да малітвы Крыжовага шляху.

На Дзень Волі ў Кузніцы зайграюць “Людзі на балоце”

Заўтра, 29 сакавіка, у Гмінным цэнтры культуры ў Кузніцы Беластоцкай адбудзецца імпрэза прысвечаная Дню Волі.

29 сакавіка ў “Гадзіну Зямлі” згасне экран на Савецкай плошчы

Гэтаксама сваю падсветку адключаць крама “Пінскдрэў”, сетка крам “Нарач” і кавярні “Рамантыка” і “Палуба”, крама “Элема”. Адмысловыя праграмы пройдуць у кавярні “Раскоша” і антыкавярні “Жывы час”.

На “Красавіцкую Шэкспірыяду” ў Гродна прыедзе Walny-Teatr з Варшавы

Традыцыйны вясенні тыдзень з п’есамі Шэкспіра пройдзе ў гарадзенскім Тэатры Лялек у красавіку. У гэтым годзе ён прымеркаваны да 450-годдзя з дня народзін Уільяма Шэкспіра.

У польскай Саколцы адрамантуюць чыгуначны вакзал

Стары чыгуначны вакзал, які дзесяцігоддзямі пужаў беларусаў па дарозе з Кузніцы ў Беласток, нарэшце адрамантуюць. Агульны кошт рамонту – 800 тысяч злотых. Гэта толькі кошт прац на фасадзе і навакольнай тэрыторыі.

Па АНТ пакажуць дакументальны фільм пра Ажэшку, які здымаўся ў Гродне (фота са здымачнай пляцоўкі)

Новую стужку з серыі “Обратный отсчет” пакажуць у панядзелак 31 сакавіка ў 18.20 па АНТ. Яна будзе прысвечана асобе Элізы Ажэшкі. Здымкі праходзілі ў Гродне цягам некалькіх дзён.

“Нёман” перамог БАТЭ 2:1 і трапіў у паўфінал Кубка

У ¼ Кубка Беларусі гарадзенская каманда на сваім стадыёне перамагла гасцей з Барысава і трапіла ў паўфінал. Галамі вызначыліся Ягор Зубовіч і навічок клубу Ігар Тарасаўс.

У Беластоку з’явіўся першы рэстаран прыязны для сляпых

У ім ёсць не толькі меню напісанае шрыфтом Брайля, але і такія ж таблічкі на ўваходзе ды ля прыбіральны, а таксама адмысловыя датчыкі, якія дазваляюць не разліваць напіткі.