Партыя БНФ выступіла ў абарону гродзенскіх гуманітарыяў, якія пераследуюцца за перакананні

|

У заяве Партыі БНФ ідзе размова пра Валерыя Булгакава, былога рэдактара недзяржаўнага літаратурна-публіцыстычнага часопіса ARCHE, і выкладчыкаў Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы — кандыдата гістарычных навук Андрэя Чарнякевіча і старшага выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Ігара Кузьмініча.