Шарэпка: хакеры за 12 хвілін “запоўнілі” некалькі дзесяткаў тысяч анкет

Перамагчы іх сваімі сіламі амбасада Польшчы не можа, а дапамогі ад беларускіх праваахоўнікаў не атрымлівае.

Так адказаў амбасадар Польшчы Лешак Шарэпка на папрокі аб немагчымасці атрымаць электронную рэгістрацыю для падачы дакументаў на візу.