Абраныя скульптары, якія створаць помнік Міндоўгу ў Навагрудку

Пераможцамі конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка Вялікаму князю літоўскаму Міндоўгу сталі дзве работы — скульптараў Сяргея Бандарэнкі і Паўла Лука. Яны аб`яднаюць свае намаганні для стварэння помніка ў Навагрудку.