Гарадзенскія чуткі: гістфак ліквідуюць?!

Бунтарскі, некалі, факультэт ГрДУ могуць аб’яднаць з факультэтам турызму. Менавіта такімі чуткамі поўніцца ўніверсітэт на працягу апошніх двух месяцаў, прыкладна з часу звальнення апальнага гісторыка Вячаслава Шведа.