Беларускія Карыбы пад Ваўкавыскам – прыгожа і небяспечна
Тут забаронена купацца, але сотні людзей з усёй краіны едуць за ўражаннямі. Крэйдавыя кар’еры пад Краснасельскім вабяць сваёй блакітнай вадой. Чым не Карыбскае мора!
Тут забаронена купацца, але сотні людзей з усёй краіны едуць за ўражаннямі. Крэйдавыя кар’еры пад Краснасельскім вабяць сваёй блакітнай вадой. Чым не Карыбскае мора!
Жыхар дома №7а па вул. Будзёнага ў Гродне Іван Журневіч канчаткова прайграў шматдзённую барацьбу з гарадскімі ўладамі за свой гараж. Забудову ў яго двары ў афіцыйных паперах упарта называлі склепам, а гаспадар даказваў, што гэта гараж і спадзяваўся на адпаведную кампенсацыю за знос.
У нядзелю, 14 ліпеня, у Дзень Сабора Усіх Беларускіх Святых, праваслаўныя вернікі прынялі ўдзел у штогадовым Крыжовым ходзе да храму Усіх Беларускіх Святых.
Упраўленне крымінальнага вышуку папярэджвае гарадзенцаў пра актывізацыю “веласіпедных” злодзеяў і просіць уладальнікаў веласіпедаў быць пільнымі.
За паўгода ў Гродзенскай вобласці скралі больш за 130 ровараў, распавёў намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Сакалоў.
Апошняе інтэрв’ю прафесара ГрДУ Валерыя Чарапіцы пад назвай “Мое педагогическое кредо – без двоек”, упэўнены, расчуліла шмат каго з ягоных пастаянных чытачоў. Басаногае юнацтва, знаходка старога аўстрыяцкага багнэта пад плотам, студэнцкія гады, КВН, архівы, Пушкін, Крэстоўскі…
Гаспадар дома №7а па вул. Будзёнага Іван Журневіч 28 чэрвеня атрымаў ліст ад гарадзенскіх камунальшчыкаў. Яму прапанавалі тэрмінова вынесці рэчы са склепа на ўчастку. Склеп знаходзіцца на лініі рамонтных работ і падлягае зносу ў межах рэканструкцыі вул. Будзёнага.
Баршчэўнік Сасноўскага – ядавітае пустазелле, барацьба з якім у Гродне вядзецца ўжо шмат гадоў. Праблема баршчэўніка добра вядома жыхарам вуліцы Церашковай, дзе гэтая атрутная расліна расце ўжо не першы год.
Гадавіну з дня смерці пісьменніка адзначылі ў Гродне 22 чэрвеня выставай і кінапраглядам.
Прэзентацыя кнігі “Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага” вядомага гарадзенскага гісторыка Алеся Краўцэвіча адбылася ў Крызе 18 чэрвеня. Калі верыць аўтару, гэта першы сінтэз гісторыі ВКЛ, зроблены беларусам.
13 чэрвеня ў бары “Куба” гарадзенскія веганы, вегетарыянцы і тыя, каму цікавыя тэмы абароны жывёл і здаровага харчавання, даведаліся больш аб мясцовай вега-супольнасці ды паглядзелі фільм “Аўрора. Сны пра свабоду”.