У светла-блакітным тоне, упрыгожаным пазалотай…

|

Пачаўся апошні этап аднаўлення алтара Гродзенскага фарнага касцёлу — яго роспіс. Навуковы кіраўнік праекту аднаўлення алтара варшавянін Павел Садлей сумесна з беларускім мастаком Уладзімірам Кіслым падрыхтавалі эскіз колеравага рашэння.

Амаль год за кратамі: і зноў адмовілі ў спыненні справы

|

Ваўкавыскаму прадпрымальніку Мікалаю Аўтуховічу адмоўлена ў задавальненні хадайніцтва аб спыненні крымінальнай справы. Пра гэта паведаміў адвакат Аўтуховіча Павал Сапелка.

Самагонны тэрарызм у вёсцы Рыбніца

|

Міні-завод па вытворчасці самагону, які размяшчаўся ў гаспадарчым будынку побач з домам 52-гадовай непрацуючай жыхаркі Гродна, выявілі супрацоўнікі Гродзенскага РАЎС у вёсцы Рыбніца. Да таго ж, у «вытворчым» памяшканні без мер бяспекі захоўвалася каля 20 балонаў з газам: у выпадку збояў у самагоннай сістэме ўся вёска магла ўзляцець на паветра.

У новы год – з новымі падаткамі, пошлінамі, субсідыямі і арэндай

|

Можа быць, вы яшчэ не ведаеце, але ўжо пяты дзень мы жывем па некаторых новых законах, якія ўступілі ў сілу з 1-га студзеня. Што яны памяняюць у нашым жыцці?

Акцыя для адораных дзяцей

|

Сёння Цэнтр «Прамень» збірае «высокі» збор на традыцыйнае навагодняе свята: пераможцы гродзенскіх гарадскіх і абласных алімпіяд, спаборніцтваў, творчых і інтэлектуальных конкурсаў (усяго каля 50 школьнікаў) разам правядуць час і атрымаюць падарункі.

Ахвяра кахання і дэпартацыі

|

Дзень таму лідскія памежнікі ў чарговы раз затрымалі 52-гадовага літоўца – гэта была чацвёртая спроба нелегальна перасекчы мяжу Беларусі. І ўсякі раз затрыманы мужчына тлумачыць свае ўпартыя паводзіны тым, што імкнецца ўбачыцца са сваёй грамадзянскай жонкай-беларускай.

Распачаўся штогадовы ўлік зімовых птушак

|

Да яго на працягу студзеня можа далучыцца кожны гродзенец.

Гродна ў віртуальнай энцыклапедыі

|

Віртуальная энцыклапедыя архітэктуры Гродна запрацавала ад учора на адным з гродзенскіх сайтаў. На сённяшні дзень гэта адзіны горад у Беларусі, які займеў віртуальную энцыклапедыю такога кшталту.

Гродзенскія баскетбалісты згуляюць за “Захад”

|

9 студзеня ў мінскім Палацы спорта адбудуцца матчы зорак чэмпіяната Беларусі па баскетболе.

Зацверджаны бюджэт Гродна на 2010 год

|

Агульная сума сёлетняга бюджэта горада – 417,1 мільярда беларускіх рублёў – складае 98,2% ад бюджэта 2009 года.