У Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў

|

16-17 красавіка ў Гродне пройдзе Фэст экскурсаводаў прымеркаваны да Міжнароднага дня помнікаў і памятных мясцін.

У гэтыя дні ўсе аматары гісторыі змогуць бясплатна наведаць разнастайныя экскурсіі па Гродне, а самыя смелыя і дасведчаныя – нават правесці.

Фестываль “Твой стыль” прызнаны падзеяй года

|

Учора ў сталічнай галерэі “Ў” былі ўзнагароджаныя “чэмпіёны грамадзянскай супольнасці’2010”. Лепшай рэгіянальнай падзеяй года быў названы Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой стыль”, які ладзіўся ў Гродне ў траўні мінулага года.

Школьнікі будуць ездзіць за кошт аўтапарка

|

Пачала дзейнічаць Пастанова Савета міністраў, паводле якой школьнікі атрымалі права на бясплатны праезд у гарадскім транспарце. Але толькі з дому да месца навучання і назад.

Гродзенцы правялі зіму

| Без катэгорыі

Горад майстроў, спаборніцтвы, выступ клуба “Арыдан”, студэнцкі і школьны гарадок, смачныя бліны з маслам – усё гэта адбывалася падчас праводзінаў зімы ва ўрочышы Пышкі.

Несапраўдны сапраўдны пашпарт

|

Амаль суткі спатрэбіліся смаргонскім памежнікам, каб падцвердзіць сапраўднасць пашпарта танцора з Коста-Рыкі.

Незвычаны пашпарт прад’явіў адзін з удзельнікаў танцавальнага калектыву ў пункце пропуска “Каменны лог”.

Адпаведніка дакумента 48-гадовага танцора не знайшлося нават у Атласе пашпартоў.

Па ўсіх прыкметах пашпарт выглядаў падробкай нізкай якасці.

Прэзідэнт Польшчы сустрэнецца з Анжалікай Арэхвай

Браніслаў Камароўскі запланаваў сустрэчу з прадстаўнікамі непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза Палякаў на Беларусі пасля іх звароту з просьбай дапамагчы ў справе пераследу  і арышту Анджэя Пачобута ды іншых сябраў арганізацыі.

Сёння – Міжнародны дзень роднай мовы

|

Як сведчыць апошні перапіс, пераважную большасць насельнікаў Гродзенскай вобласці складаюць беларусы (67%), значную колькасць (22%) – палякі, 8% – рускія.

Пры гэтым моўная карціна рэгіёна выглядае крыху інакш: 56% (606 тысяч) жыхароў карыстаюцца ў побыце рускай мовай, беларускай – 35% (376 тысяч), далей  ідуць польская і ўкраінская мовы.

Лабавое сутыкненне ў Смаргонскім раёне забрала два жыцці

|

Трагедыя здарылася ў суботу. 27-гадовы кіроўца “Рэно” ехаў у кірунку мяжы з Літвой.

Прэзідэнт Польшчы зрабіў заяву ў Кузніцы

|

Браніслаў Камароўскі  ўчора падчас наведвання памежнага пункта “Кузніца” на польска-беларускай мяжы ўзгадаў гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута і заявіў аб паслядоўнай падтрымцы, якую Польшча абяцае беларускай грамадзянскай супольнасці.

“Я – будаўнік, таму мне пох…”

Мацюкі ў Гродне можна пачуць ледзь не на кожным кроку. На прыступках універсітэту і на прыпынку транспарта, у прыёмнай доктара  і на будоўлі. Сваё стаўленне да мацюкоў «Твой Стыль» папрасіў выказаць гарадзенцаў.