Выстава жалезных коней

У рамках 8-га байк-шоў «Хавайся ў Бульбу» гарадзенцаў чакалі некалькі падзеяў у горадзе: гэта партрэт байкера, падрыхтаваны гарадзенскім фатографам і байкерам Сяргеям Марозавым і выстава жалезных коней, што прадставілі жыхарам Гродна самі байкеры.

Новы рэгламент канцэрту ў «Офицероff»

4-га мая ў гарадзенскім Доме афіцераў, дзе знаходзіцца эксперыментальная пляцоўка «Офицероff», адбудзецца канцэрт гарадзенскіх гуртоў Ploom beer і SimpleThings. Пачатак – а 19.00, кошт квітка – 20 тысяч рублёў.

Беларуска-чэшскія перамовы ў Гродна

|

Першая сустрэча прадстаўнікоў прадпрыемства ААТ «Радыёхваля» і чэшскага канцэрна прайшла на беларуска-чэшскіх перамовах прадстаўнікоў дзелавых колаў у Гродне. Гаворка ідзе пра пастаўкі спецыялізаваных камплектуючых для аўтамабіляў «Шкода».

Комлекс гульняў: ад невядомай мелодыі да экстрэмальнага пошука

Комплекс гульняў прайшоў ў мінулыя выходныя на гарадзенскім дамене http://grodno.en.cx. Аматару здагадацца, што гэта за мелодыя, можна было ў адной з гульняў, узгадаўшы свае веды пра тое, якому гораду прысвечана тая, ці іншая песня. А аматарам экстрэмальных прыгодаў – пабегаць па гораду ў пошуках розных кодаў з ліхтарыкам.

З’явіўся пуцяводнік па мясцінах 1863 г.

У Гародні выйшаў буклет, які распавядае аб памятных мясцінах горада, павязаных з К.Каліноўскім і падзеямі паўстання 1863 г. Выданне з’яўляецца першым, але не апошнім, як спадзяюцца выдаўцы.

Танцы на вуліцы і ў кіно

Сёння каля кінатэатра «Космас» прайшла прэзентацыя фільма «Вулічныя танцы 2» (3D). Арганізатарамі гэтага мерапрыемства сумесна сталі кінатэатр «Космас» і мясцовы танцавальны гурт «socks crew».

Гульня «Нёман» – «Дынама»: незалічаны гол, абураныя фанаты і задаволены трэнер

Гродзенскі «Нёман» у матчы 7-га тура згуляў 29 красавіка ў нічыю з мінскім «Дынама». Гульня азмрочылася канфліктамі міліцыі з фанатамі гарадзенскай каманды.

Гродна стане сталіцай славянскіх баявых мастацтваў

ХII Міжнародны фестываль славянскіх баявых мастацтваў пройдзе 4-6 мая ў г. Гродна. Фестываль разлічаны на тры дні. У першы дзень, 4 мая, адбудзецца Рэспубліканскі турнір па рукапашным баі памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.