У Беластоку прэзентуюць праект, які распавядае гісторыю польска-беларускага памежжа ў старых фотаздымках
Прэзентацыя адбудзецца 15 снежня. Дзеля стварэння ўнікальнага альбома, удзельнікі фотаэкспедыцыі наведалі сем мясцовасцей: Кляшчэле і Гарадок у Польшчы, Сапоцкіна, Лунна, Воўпу, Ваўкавыск і Камянец у Беларусі. Праглядзелі прыватныя архівы больш за 40 сем’яў, скапіравалі больш за 2300 здымкаў.