Людзі і справы

Два гады з адтэрміноўкай, кампенсацыя і канфіскацыя тэлефона. Гродзенку асудзілі за карцінку з элементамі порна ў ВК

Два гады з годам адтэрміноўкі, а таксама 690 рублёў крымінальна-прававой кампенсацыі, падпіска аб нявыездзе ды канфіскацыя тэлефона. Такое рашэнне вынес суд Кастрычніцкага раёна Гродна 12 студзеня па справе Дыяны Сельванавай. Яе асудзілі за размяшчэнне ў сацыяльнай сетцы Вконтакте карцінкі з элементамі парнаграфіі.

Таксама па рашэнні суда дзяўчына павінна будзе па першым жа патрабаванні з’яўляцца ў РАУС.

Дзіця летам не паедзе на мора

Прысудам дзяўчына шакаваная, але абскарджваць яго не бачыць сэнсу.

«Вядома, тэрмін я меншы чакала, але здзіўленая вельмі штрафам [насамрэч, гэта не штраф, а крымінальна-прававая кампенсацыя — рэд.]. Для мяне гэта вялікая сума, я не ведаю дзе буду браць такія грошы. Бо менавіта з-за гэтай сітуацыі я засталася без працы — мяне скарацілі. А гэтыя 690 рублёў трэба выплаціць за паўгода. Што тычыцца выезду за мяжу, то магу сказаць так — маё дзіця летам не паедзе на мора».

Дыяна праз журналістаў звярнулася да людзей і заклікала іх быць больш уважлівымі ў інтэрнэце. «Выдаляйце, чысціце альбомы і не давайце гэтым людзям зарабiць на вашых захаваных малюнках. А таксама будзьце ўважлівыя і ведайце што за вамі могуць сачыць. Бо ў маім выпадку гэта быў не звычайны маніторынг, а гэта я камусьці не дагадзiла».

Справу гродзенкі заўважылі нават у Расіі

Справа Дыяны атрымала грамадскі рэзананс не толькі ў Беларусі, але і Расіі. Як паведамляе дзяўчына, каля трыццаці розных выданняў сачылі за яе справай. Дыяна думае, што менавіта яе справа ў будучыні зможа паслужыць тым, каб беларускія ўлады пераглядзелi артыкул за захоўванне i распаўсюджванне парнаграфіi ў інтэрнэце. Дыяна лічыць, што людзі не павінны пакутаваць з-за нейкай адной карцінкі.

[irp posts="7784″ name=" Агідна-цынічная фіксацыя". У Гродне судзяць дзяўчыну за эратычнае фота з элементамі порна ў Вконтакте"]

Падзяліцца

Апошнія запісы

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024