Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Польскія дэпутаты пазнаёмяцца з сітуацыяй палякаў у Беларусі - Hrodna.life - навіны Гродна

Цягам бліжэйшых месяцаў сеймавая Камісія па сувязях з палякамі за мяжой зоймецца, між іншым, падрыхтоўкай візыту ў Беларусь. У сярэдзіне траўня група польскіх дэпутатаў плянуе туды накіравацца, каб пазнаёміцца з патрэбамі беларускіх палякаў. Пра гэта заявіў кіраўнік камісіі Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) ад кіроўнай партыі Права і справядлівасць, паведамляе Польскае радыё.

У чацвер 12 студзеня Камісія па сувязях з палякамі за мяжой абмеркавала план працы на бліжэйшыя шэсць месяцаў. Паводле Дворчыка, адным з важнейшых пунктаў гэтага плану з’яўляецца менавіта трохдзённая паездка ў Беларусь.

«Камісія традыцыйна два разы на год з’яжджае за мяжу, каб пазнаёміцца з патрэбамі нашых суайчыннікаў. У мінулым паўгоддзі мы пабывалі ва Украіне. Цяпер, па запрашэнні старшыні Саюза палякаў у Беларусі Анжалікі Борыс, мы збіраемся ў Беларусь», — падкрэсліў Міхал Дворчык. Ён дадаў, што ў склад групы ўвойдзе 10−15 дэпутатаў.

Дворчык таксама паведаміў, што на наступным тыдні з падобнай мэтай група польскіх дэпутатаў адправіцца ў Вялікабрытанію па запрашэнні тамтэйшага міністра замежных спраў.