Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

500 замежнікаў ужо прыехалі ў Беларусь па бязвізе

З 19 ліпеня праз пункт пропуску «Брэст» па бязвізе ў Беларусь заехалі 562 замежнікі, заявіў у эфіры «СТВ» прадстаўнік Брэсцкай пагранічнай групы Сяргей Дзмітрыеў.

— Пераважна гэта грамадзяне Польшчы. Аднак, акрамя іх, досыць шмат грамадзян Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Бельгіі, Італіі і іншых еўрапейскіх дзяржаў, — распавёў Сяргей Дзмітрыеў.

Усяго прыехалі грамадзяне 11 краін.

З васьмі раніцы 19 ліпеня 2024 года Беларусь увяла бязвізавы рэжым для 35 краін Еўропы. Трапіць у Беларусь можна праз усе пункты пропуску. Замежнікі змогуць знаходзіцца ў Беларусі без візы не больш за 30 сутак з дня ўезду.

— Хутчэй за ўсё, справа звядзецца да прапагандысцкага эфекту, — тлумачыць эксперт Аляксандр Класкоўскі «Зеркало» прычыны ўвядзення бязвізу. — Беларускія ўлады і дзяржаўныя СМІ будуць казаць: глядзіце, мы міралюбныя, мы адкрытыя, мы зрабілі чарговы крок. Але нашу працягнутую руку на тым баку не прымаюць, нас аплёўваюць. З Захадам цяжка зварыць кашу менавіта таму, што Захад такі дрэнны, хоць мы перапоўненыя лепшых намераў.

Чытайце таксама: У Беларусь без візы змогуць прыехаць жыхары 35 краін Еўропы