Спадчына

Для закінутага палаца ў Свяцку распрацавалі канцэпцыю музеефікацыі

У палацы, збудаваным у 1779 годзе для роду Валовічаў, пачаліся працы першага этапа першай чаргі рэканструкцыі. Генпадрадчык «Гроднажылбуд» правядзе камунікацыі, сеткі ды ўмацуе будынак. Працы могуць скончыцца да лістапада 2017 года, пасля чаго можна будзе пачаць рэстаўрацыю і музеефікацыю, піша grodnonews.by.

Канцэпцыю музеефікацыі распрацавалі ў Гродзенскім дзяржаўным гісторыка-археалагічным музеі. Адна з ідэй — аднавіць інтэр'ер, але зрабіць памяшканні практычнымі і прыстасаванымі для сучасных патрэб. Гэтак, на другім паверсе палаца ў залах канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў можна будзе праводзіць прэс-канферэнцыі, прэзентацыі, канцэрты, выставы, урачыстыя цырымоніі.

У палацы захаваліся некаторыя арыгінальныя дзверы і вокны, каміны, пад пластом фарбы стары роспіс, месцамі нядрэнна выглядае ляпніна, панэлі і многае іншае. Усё гэта можна аднавіць і ўсё гэта будзе адрэстаўравана.

Частку залаў аддадуць пад музей: там плануецца стварыць экспазіцыю, прысвечаную гісторыі палаца ад яго будаўніцтва да сучаснасці, узнавіць інтэр'ер калоннай залы, кабінета, спальні. А самыя вялікія залы, напрыклад рызалітавы, антычны і рамантычны, прыстасаваць для правядзення мерапрыемстваў.

У праекце музеефікацыі палаца таксама ёсць разыначкі: уключэнне ў экспазіцыю васковых фігур у поўны рост, якія прадстаўлялі б сцэны з жыцця, традыцыйны касцюм. А экскурсія па палацы павінна быць больш падобнай да гульні і невялікага тэатральнага прадстаўлення: сучасны турыст прагне не толькі столькі ведаў, колькі ўражанняў.

Сёння турыстам, якія бываюць у Свяцку, даступная толькі тэрыторыя вакол палаца з прыгожымі сажалкамі і паркамі - усё гэта было прыведзена ў належны выгляд некалькі гадоў таму. Сам будынак, які належыць санаторыю «Азёрны», пакуль зачынены.

Падзяліцца

Апошнія запісы

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024