Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У драўляныя будынкі на Лермантава школа не вернецца: яна пераязджае на Дзяржынскага - Hrodna.life - навіны Гродна

Дапаможная школа № 1 (раней школа № 4) на вуліцы Лермантава, дзе вясной здарыўся пажар, пераязджае ў іншую навучальную ўстанову. Што далей будзе са старымі драўлянымі пабудовамі, зараз сказаць ніхто не можа, але школы там не будзе ўжо дакладна. Пра гэта Hrodna.life распавялі ў аддзеле адукацыі Гродзенскага гарвыканкама.

У старой школе на Лермантава 18 красавіка загарэўся клас матэматыкі-інфарматыкі. Завуч арганізавала эвакуацыю ўсіх навучэнцаў і выкладчыкаў. Пажарным спатрэбілася 10 хвілін, каб патушыць агонь. Пасля пажару былі сапсаваныя кабінет і столь у калідоры. Планавалася, што гэта ўсё адновяць і ва ўстанове працягнецца навучанне. Але летам стала вядома, што школы на Лермантава больш не будзе. Зараз з будынкаў вывозяць мэблю і іншыя прадметы.

Чытайце яшчэ:  Агонь супраць спадчыны: як Гродзеншчына страчвае ў пажарах каштоўнасць за каштоўнасцю

У драўляныя будынкі на Лермантава школа не вернецца: яна пераязджае на Дзяржынскага
Забітыя вокны школы ў тым месцы, дзе ў красавіку адбыўся пажар
У аддзеле адукацыі Гродзенскага гарвыканкама распавялі, што ёсць заключэнне, паводле якога школе нельга знаходзіцца ў драўляных пабудовах. Дапаможная школа № 1 пераязджае на вуліцу Дзяржынскага ў школу-інтэрнат для дзяцей з парушэннямі зроку. Там будуць створаны ўсе ўмовы для новых навучэнцаў.
Чытайце яшчэ:  “Усэмка” на Базыліянскай: школа, якая памятае страшныя часы