Справа знойдзенага скарбу доўжылася з мая 2016 года. Будаўнікі, якія знайшлі яго ў падвале старога дома, ужо не верылі, што дзяржава з імі разлічыцца. Але ў выніку 23 жніўня 2017 года ўсе рабочыя, у тым ліку і ўладальнікі будынка, атрымалі ўзнагароджанне ад дзяржавы.

Пачаткова пытанне аб знаходцы (4 пярсцёнкі і 13 манет) павінны былі вырашаць у Міністэрстве культуры, але пасля было прынята рашэнне вызначаць лёс скарбу на мясцовым узроўні.

У Гродзенскім аблвыканкаме ў маі 2017 года прайшло пасяджэнне адмысловага савета, які вырашыў лёс скарбу. Згодна з рашэннем савета знаходка застанецца ў музеі і ёй нададуць статус гісторыка-культурнай каштоўнасці трэцяй катэгорыі. А рабочым і ўласнікам будынка (усяго 7 чалавек) гродзенскі гарвыканкам павінен быў перавесці на рахунак узнагароджанне.

У жніўні ўсім датычным да знаходкі гарвыканкам прапанаваў адкрыць рахункі ў банку, каб у будучыні на іх пералічыць узнагароджанне. А ўжо 23 жніўня грошы былі пералічаны ўсім рабочых і уласнікам будынка — братам Быкоўскім.

«У якую суму скарб ацанілі, мы не ведаем, але можам сказаць, што кожнаму на рахунак было пералічана 669 рублёў (рэд. — на ўсіх 4683 рублі), — кажуць браты Быкоўскія. Мы з братам, як уласнікі будынка, адразу ж грошы перадалі на дабрачыннасць, як і казалі раней. Што зробяць працоўныя з грашыма нам невядома.

Мы задаволеныя, што ўсе пытанні са скарбам вырашаны. Ёсць тут і заслуга журналістаў, якія вялі нашу справу да канца, а то многія ўжо не верылі, што з намі разлічацца".

Гісторыя са скарбам на  Антонава скончылася: рабочыя атрымалі ўзнагароджанне
Браты Быкоўскія — уладальнікі будынка, дзе знайшлі скарб
Браты Быкоўскія сваё ўзнагароджанне, а гэта 1338 рублёў, пералічылі маленькай гродзенцы Ліліі Сюрынай, якой патрэбныя дзве сур’ёзныя аперацыі ў Ізраілі.

«Першапачаткова мы планавалі перадаць свае грошы дзіцячаму дому, але ў апошні момант убачылі навіну, што маленькай гродзенцы патрэбна тэрміновая аперацыя ў Ізраілі і на гэта збіраюць грошы. Доўга не думаючы, мы вырашылі ёй пералічыць грошы. Мы задаволеныя, што можам камусьці дапамагчы.

Ведаеце, адна залатая манета падчас вайны ў Гродна магла выратаваць адно жыццё. I тыя манеты, якія маглі схаваць вязні гета, зараз пойдуць на выратаванне іншага жыцця, і гэта праз 76 гадоў пасля пачатку акупацыі Гродна. Можа так і павінна было быць. Сабе мы грошы не пакідалі, адзінае, што мы атрымалі ад знаходкі, так гэта назву свайго бізнес-цэнтра і гэтаму вельмі радыя".

Гісторыя са скарбам на  Антонава скончылася: рабочыя атрымалі ўзнагароджанне
Знаходка ў падвале строга будынка дала назву новаму бізнес-цэнтру

«Золата мерцвякоў». Чаму на вуліцы Антонава ў Гродне знаходзяць скарбы?