Спадчына

Памяць Наталлі Канюк уганаравалі Узнагародай Ядкоўскага і выданнем зборніка

Чарговага лаўрэата ўзнагароды імя Ядкоўскага абвясцілі 4 лістапада на канферэнцыі «Grodnae et orbi», у межах Дзён Святога Губерта. Упершыню ў пяцігадовай гісторыі прэміі яе атрымаў чалавек, што сышоў з жыцця. Сёлета ўзнагароду прысудзілі краязнаўцы Наталлі Канюк (1948−2017). Арганізатары сабралі разам яе артыкулы, надрукаваныя ў прэсе за апошнія 10 гадоў, і выдалі іх пад назвай «Хранитель Жилибертии». Гэта кніга адкрыла бібліятэку лаўрэатаў узнагароды Ядкоўскага.

Узнагарода імя Іосіфа Ядкоўскага была заснавала ў 2012 годзе грозенскімі гісторыкамі. Прызавы фонд узнагароды фарміруецца з унёскаў, што робяць самі арганізатары. Па словах сябра рады ўзнагароды Алеся Смалянчука, яна ўручаецца людзям, якія «ўвесь свой час прысвячаюць гісторыі нашага горада, дзякуючы якім расце культурны ўзровень ведання мінулага і захоўваецца памяць пра Гродна».

[irp posts="34 925″ name="У Кнігу славы Гродна ўнясуць тры новыя імёны. Краязнаўца Наталля Канюк у спіс не патрапіла"]

У розныя гады ўзнагароду атрымалі Алесь Госцеў, Таццяна Касатая, Віктар Саяпін, Фёдар Ігнатовіч, Таццяна Еўдакімава.

Кнігу распаўсюдзяць па бібліятэках

Заўчасная і нечаканая смерць Наталлі Канюк стала нагодай, каб уганараваць яе шматгадовую працу гэтай прэміяй.

«Узнагарода прадугледжвае пэўную невялікую суму для падтрымкі навуковай і даследчай дзейнасці пераможцы, але на жаль, Наталлю Рыгораўну мы ўжо не можам падтрымаць. Каб аддзячыць за тое, што яна зрабіла для нашага горада, мы выдалі яе кнігу. Галоўным чынам гэта артыкулы, што выходзілі ў перыядычным друку. Кніжка выйшла невялікім накладам. Мы яе распаўсюдзім па гродзенскіх бібліятэках, у тым ліку па школьных», — паведаміў гісторык Андрэй Вашкевіч.

Некалькі асобнікаў кнігі ўручылі сыну Наталлі Канюк, што разам з сям’ёй наведаў канферэнцыю.

Андрэй Вашкевіч перадае кнігі сыну Наталлі Канюк
«Удзячны што не забылі маю маму, што памяць аб ёй будзе жыць», — падзякаваў ён за кнігу.

[irp posts="18 341″ name="Працягнуць справу бабулі: унук Наталлі Канюк з многімi гродзенцамі папоўніў батанічны сад новымі раслінамі"]

Выдавец Аляксандр Рыжы звярнуў увагу на адмысловую пазнаку ў кнізе — прыналежнасць да «Бібліятэкі лаўрэатаў узнагароды імя Іосіфа Ядкоўскага». Зборнік прац Наталлі Канюк «Хранитель Жилибертии» стаў першай кніжкай у гэтай серыі.

[irp posts="38 321″ name="У Гродне рыхтуюць кнігу Хранитель Жилибертии" прысвечаную Наталлі Канюк"]

Выдавец Аляксандр Рыжы, фірма «ЮрСаПрынт»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Бондарава адшукала на дзяржаўным свяце «змагарку», а тая апынулася нявесткай Лукашэнкі

Праўладная актывістка Вольга Бондарава ў сваім допісе назвала нявестку Аляксандра Лукашэнкі “змагаркай”. Але пазней адрэдагавала…

8 мая 2024

Загадчыцу інтэрната ў Гродне аштрафавалі за нямытыя пліты

Загадчыца аднаго з інтэрнатаў у Гродне не ўсачыла за тым, каб паддоны электраплітаў на кухні…

7 мая 2024

Колькасць пасажыраў зменшылася на 99%, страты больш за 8,5 млн. Што зараз з гродзенскім аэрапортам у Абухаве?

За чатыры гады колькасць пасажыраў гродзенскага аэрапорта знізілася за 99% – з 10 000 да…

7 мая 2024

Магічны відэарэгістратар. Збітаму ДАІшнікамі рабочаму не паверыў мясцовы суд — але ў яго ёсць шанец іх пакараць

Рабочага Белспажыўтаварыства збілі двое ДАІшнікаў - у іх аўтамабілі і кабінеце РАУС. Пра гэта ён…

7 мая 2024

«Вольнае валоданне літоўскай, англійскай, польскай, нямецкай». ТОП-5 самых аплочваемых вакансій Гродзенскай вобласці

У пяцёрцы самых прыбытковых вакансій – дырэктар, кіраўнікі зменаў і аддзелаў, а таксама маркетолаг. Hrodna.life…

7 мая 2024

На «Гродна Азот» забароняць карыстацца смартфонамі і выходзіць у інтэрнэт

На «Гродна Азот» і прадпрыемствах, у якіх ён выступае заснавальнікам, супрацоўнікам забароняць карыстацца смартфонамі і…

6 мая 2024