Гродзенскі гісторык Васіль Герасімчык да 180-годдзя кіраўніка паўстання 1863−64 гадоў выдаў кнігу «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда». Ён збіраў для яе інфармацыю на працягу васьмі гадоў.

Новая кніга гэта не чарговы гістарычны зборнік пра паўстанне. Васіль паспрабаваў расказаць пра Каліноўскага не як пра рэвалюцыянера, а як пра звычайнага чалавека і пра яго жыццёвы шлях.

«Кнігу пра Каліноўскага вырашыў напісаць два гады таму, але матэрыял збіраў значна даўжэй, — распавядае Васiль. — Ідэя была якраз у тым, каб узгадаць слынную постаць нашай гісторыі напярэдадні юбілею. Мая кніга не пра заідэлагізаванага і зыдэалізаванага „рэвалюцыянера-дэмакрата“, якім Каліноўскі паўставаў у Савецкі час, а пра яго як чалавека, які шукае свой жыццёвы шлях і імкнецца патлумачыць тое, што адчувае і намагаецца ўсвядоміць».

[irp posts="47 747″ name="Рэвалюцыянер, пісьменнік, польскі змагар. Гродзенцы пра Кастуся Каліноўскага (ВІДЭА)"]

З кнiгі можна даведацца, як жыў Каліноўскі, што яго турбавала, як фарміраваўся яго светапогляд. Як ён кахаў, чым ён хварэў і як праходзіў яго дзень. Гэтым, у прынцыпе, кніга і адрозніваецца ад папярэдніх выданняў, апошняе з якіх з’явілася некалькі дзясяткаў гадоў таму.

«Тым больш, Каліноўскі, як і любы чалавек, дапускаў памылкі. Але гэта быў яго ўласны досвед і шлях у імя роднага народу. Як да яго ставіцца? Асабісты выбар кожнага. Але галоўнае — мы маем сваю краіну Беларусь. І Каліноўскі быў адным з тых натхняльных вобразаў, дзякуючы каму яна паўстала».

Зрабіў падарунак не толькі Кастусю, але і сабе

Каб выдаць кнігу Васіль запусціў кампанію па зборы сродкаў. Але на краўфандынгавай платформе talaka.by яму ўдалося сабраць толькі 3% ад неабходнай сумы. У выніку кнігу ўсё ж выдалі, таму ўсе тыя, хто дапамог сродкамі, атрымаюць свае асобнікі. Два асобнікі Васіль вышле поштай акурат 2 лютага — у дзень нараджэння Каліноўскага.

«З выпускам уласнай кнiгi я пабачыў, што гэта ўсё рэальна i не трэба чакаць, умоўна кажучы, пенсіі. Гэтай кнiгай я зрабіў падарунак не толькі Кастусю, але і сабе, таму што ў мяне таксама хутка дзень нараджэння. Такое дадае веры ў свае здольнасці. Зараз у мяне ёсць i iншыя планы. Цяпер займуся папулярнай кнігай пра пакараных у Беларусі і Літве паўстанцаў 1863−1864 гадоў».

Не толькі беларускі герой

На Гродзеншчыне, да якой Каліноўскi мае непасрэднае дачыненне, няма яму помнікаў. Выключэнне — бюст у Свіслачы. З 1958 года і да сёння гэта адзіны ва ўсёй Беларусі помнік герою. Каліноўскi быў адным са стваральнікаў і кіраўнікоў Гродзенскай рэвалюцыйнай арганізацыі, якая займалася падрыхтоўкай паўстання супраць царскага самадзяржаўя.

«Дзяцінства Каліноўскага прайшло на Гродзеншчыне. Сваю дзейнасць ён звязаў з трыма гарадамі - Гродна, Беласток і Вільня. Гэтыя тры гарады колішняй Рэчы Паспалітай сёння раздзеленыя мяжой. Магчыма, калі-небудзь у кожным з іх паўстануць аднолькавыя помнікі слыннаму змагару за «нашу і вашу свабоду», паколькі Каліноўскі - гэта не толькі беларускі герой, але і літоўскі, і польскі.

Аднак у першую чаргу мы павінны быць удзячныя яму за тое, што адстойваў інтарэсы «мужыкоў-беларусаў» нават тады, калі тыя яшчэ гэтага не разумелі. Каліноўскі з’яўляецца прыкладам самаахвярнасці, таго, што «не жаль згінуць за тваю праўду», як сказана ў «Лістах з-пад шыбеніцы», і самаадданасці ідэі ў справядлівы свет, калі не «народ для ўраду, а ўрад для народу». Гэта будзе актуальна заўсёды", — разважае Герасімчык.

[irp posts="37 446″ name="Памятны знак у гонар паўстанцаў Каліноўскага з’явіўся побач з лесам імя Быкава"]


Васіль Герасімчык мае шэраг артыкулаў пра Каліноўскага ў газетах «Наша н**а», «Новы час» ды іншых інтэрнэт-рэсурсах. Агулам даследаванню паўстання гісторык прысвяціў каля 100 тэкстаў.

Кнiга «Канстанцін Каліноўскі: асоба і легенда» мае 216 старонак тэксту i 21 ілюстрацыю. Наклад кнiгi 225 штук.

У Гродне пройдзе некалькі прэзентацый. Пра іх будзе паведамлена пазней.

[irp posts="6420″ name="КаліноўскіBattle у Гродне: маладыя гісторыкі дыскутавалі пра міфалагізацыю паўстання"]


Каждый человек любит расслабиться за просмотром интересного кинофильма. Смотреть фильмы онлайн в хорошем качестве можно на сайте http://kinoman.online /movies/. Без рекламы и без регистрации.