Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Калекцыя адзення для інвалідаў зноў не можа трапіць на Fashion Show

Гродзенскі дзіцячы хоспіс хоча паказаць сваю новую калекцыю адаптыўнага адзення для людзей з асаблівым целам на «Grodno Fashion Show — 2018», што адбудзецца ў сакавіку. Аднак яны не ведаюць, як туды патрапіць. Арганізатары паказа захоўваюць маўчанне.

Прадстаўнікі хоспіса не змаглі знайсці ў адкрытым доступе ўмовы ўдзелу ў модным паказе. Паспрабавалі звязацца з галоўным арганізатарам мерапрыемства Ігарам Леговічам, аднак не атрымалі ад яго адказу.

— Недапушчальна праводзіць публічныя мерапрыемствы і дыскрымінаваць людзей па прыкмеце інваліднасці, бо ў Гродне існуе грамадская цікавасць да гэтай праблематыкі, — мяркуе дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка.

Хоспіс звярнуўся па дапамогу ў Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Прааваабаронцы напісалі ліст у аблвыканкам да Аляксандра Вярсоцкага, які адказвае за культурныя мерапрыемствы ў вобласці, з просьбай паспрыяць доступу калекцыі для інвалідаў на «Grodno Fashion Show 2018».

«Гродзенскі дзіцячы хоспіс — адзін з першых у Беларусі пачаў распрацоўку спецыяльнага, моднага і прыгожага адзення для людзей з інваліднасцю. Адаптыўнае адзенне ўлічвае фізічныя асаблівасці і патрэбы гэтай катэгорыі грамадзян нашай краіны, сканструявана такім чынам, каб працэс апранання-распранання дзяцей і дарослых не пераўтвараўся ў штодзённы стрэс. У гэтай калекцыі высокія эстэтычныя і мастацкія характарыстыкі, што пацьвярджаецца ўзнагародамі на розных конкурсах», — гаворыцца ў лісце.

Праваабаронцы таксама ўпэненыя, што ўдзел у фестывалі моды — важны крок, які дазволіць прадэманстраваць новыя ўмовы і магчымасці для людзей з інваліднасцю. Акрамя таго, гэтая падзея стане значным унёскам у рэалізацыю Нацыянальнага плана па рэалізацыі Канвенцыі ААН «Аб правах людзей з інваліднасцю».

Калекцыя зручнага адзення для інвалідаў зноў не можа трапіць на галоўны модны паказ у Гродне

Hrodna.Life здолеў дазваніцца да арганізатара «Grodno Fashion Show 2018» Ігара Леговіча, аднак ён адмовіўся ад каментароў наконт гэтай сітуацыі.

Адзенне для людзей з асаблівасцямі пабудовы цела — інавацыя для Беларусі, хаця яно даступнае і распаўсюджанае, напрыклад, у Заходняй Еўропе. Такую калекцыю летась распрацавалі дызайнеры хоспіса. Гэтыя пінжакі, нагавіцы ці спадніцы больш зручна апранаць і здымаць людзям на інвалідных вазках. Яны хаваюць асіметрыю цела, скрыўленні пазваночніка, выклікаюць меншы боль пры нашэнні ці сутыкненні з целам.

Гэта ўжо другі раз, калі калекцыя не можа патрапіць на модны подыум. Упершыню ў дэманстрыцыі хоспісу адмовілі летась увосень.

Чытайце яшчэ:  Гэтую вопратку не пусцілі на подыум. Праект Гродзенскага дзіцячага хоспіса перамог на конкурсе сацыяльных стартапаў


Наверняка вы слышали о такой работе, как тайный покупатель? Что это за работа, каким должен быть тайный покупатель и какими навыками должен он обладать узнать из этой статьиmoney209.com/vsyo-o-tajnom-pokupatele/. Возможно эта работа вам подойдет.