Гродзенскі кіраўнік Мечыслаў Гой упершыню наведаў польскую Саколку. На сустрэчы з бургамістрам Евай Кулікоўскай яны абмеркавалі сумесны праект «Шляхам Тызенгаўза». У яго межах у гродзенскім былым нацыянальным архіве на плошчы Тызенгаўза адчыніцца кавярня «Саколка», піша sokolka.naszemiasto.pl.

Кіраўнікі двух гарадоў падпісалі чарговыя дакументы аб супрацоўніцтве. Наступным этапам будзе падпісанне дамовы ў Гродне.

[irp posts="37 581″ name="Амаль 2 млн еўра атрымаюць Гродна і Саколка на «Шлях Тызенгаўза""]

Глядзіце, як будзе выглядаць кавярня «Саколка» на плошчы Тызенгаўза
Так можа выглядаць зала кавярні «Саколка» у скояпеннях былога архіва ў Гродне
Глядзіце, як будзе выглядаць кавярня «Саколка» на плошчы Тызенгаўза
Глядзіце, як будзе выглядаць кавярня «Саколка» на плошчы Тызенгаўза
Будынак часоў Тызенгаўза, які адрамантуюць за грошы з трансгранічнага праекта
Праект «Шляхам Тызенгаўза — стварэнне турыстычнага маршрута для прасоўвання гістарычнай і культурнай спадчыны Саколкі і Гродна» будзе каштаваць агулам 2,2 млн еўра. Большую частку — 1,9 млн еўра — выдзеліць праграма трансгранічнага супрацоўніцтва. Праект мае рэалізавацца ў 2018−2019 гадах.

Глядзіце, як будзе выглядаць кавярня «Саколка» на плошчы Тызенгаўза

Паміж Гродна і Саколкай пабудуюць роварную трасу. У Гродне будзе адноўлены будынак на плошчы Тызенгаўза, дзе раней знаходзіўся нацыянальны архіў. Там з’явяцца канферэнц-зал і галерэя. Будаўнічыя працы павінны пачацца ўжо летам.

Глядзіце, як будзе выглядаць кавярня «Саколка» на плошчы Тызенгаўза

Падобны цэнтр з’явіцца і ў Саколцы. Там адрамантуюць камяніцу па вуліцы Пілсудскага, 1. Там з’явіцца выставачна-канферэнцыйная зала, адукацыйна-рамесныя майстэрні, зала прысвечаная асобе Антонія Тызенгаўза і яго эпосе, а таксама адміністрацыйныя памяшканні.

Глядзіце, як будзе выглядаць кавярня «Саколка» на плошчы Тызенгаўза
Гэты будынак на вуліцы Пілсудскага, 1 у Саколцы адрамантуюць у межах трансгранічнага пректа
Глядзіце, як будзе выглядаць кавярня «Саколка» на плошчы Тызенгаўза